Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хабараўску прайшла чарговая акцыя ў падтрымку арыштаванага губэрнатара. Сярод лёзунгаў — «Жыве Беларусь!»


Пратэсты ў Хабараўску 18 кастрычніка

У Хабараўску прайшло шэсьце ў падтрымку губэрнатара Сяргея Фургала, якога арыштавалі летам. Пратэсты ў рэгіёне доўжацца 106 дзён запар. Самыя масавыя зь іх праходзяць у суботы.

Паводле мясцовага парталу DVHAB, некалькі соцень чалавек выйшлі на дэманстрацыю, нягледзячы на сьнег, дождж і блізкую да нуля тэмпэратуру. Сярод сьцягоў у грамадзе быў і бел-чырвона-белы, а сярод лёзунгаў — «Жыве Беларусь!».

Акця доўжылася ад 12 да 14 гадзіны (розьніца зь менскім часам +7 гадзінаў). Улады налічылі каля 300 удзельнікаў. Абышлося без затрыманьняў.

Некалькімі тыднямі раней шэсьце жорстка разагнаў АМАП, 40 чалавек затрымалі, супраць некалькіх завялі крымінальныя справы.

Удзельнікі пратэстаў у Хабараўску патрабуюць справядлівага разбору справы Сяргея Фургала. Экс-губэрнатара арыштавалі ў ліпені. Яго вінавацяць у арганізацыі забойстваў прадпрымальнікаў у 2000-х гадах. Фургал віну не прызнае і скардзіцца на ціск сьледзтва.

Прыхільнікі Фургала лічаць ягоны перасьлед палітычным — некалькі гадоў таму на выбарах кіраўніка рэгіёну ён нечакана перамог кандыдата, якога падтрымліваў Крэмль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG