Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скасаваньне праўладнага мітынгу: Дэмантаж падтрымкі Лукашэнкі


Дэмантаж спарудаў, падрыхтаваных на плошчы Незалежнасьці ў Менску да "мэгамітынгу" ў падтрымку Лукашэнкі

У чым сапраўдная прычына скасаваньня праўладнага «мэгамітынгу»? Ці зьявіцца ў Беларусі «чорная сотня» — дастаткова аўтаномны пралукашэнкаўскі грамадзкі рух?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітоляг Валерыя Касьцюгова і намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец.

Касьцюгова

  • У Беларусі ўсе людзі на службе, якія праяўляюць хоць якую ініцыятыву, потым за гэта пакутуюць.
  • Магчыма, у іх не атрымалася сабраць тую колькасьць удзельнікаў, якая б відавочна паказала, што іх ня менш, чым удзельнікаў пратэставых акцыяў.
  • Учорашнія словы Пуціна і кіраўніка зьнешняй выведкі РФ Нарышкіна могуць сьведчыць пра тое, што з Крамля параілі не праводзіць «мэгамітынг».
  • У Крамлі ацанілі бясконцыя пагрозы беларускіх сілавікоў страляць як сур’ёзныя і выказалі сваё незадавальненьне гэтым.
  • Той, хто галасаваў за Лукашэнку, — не абавязкова яго фанат. Гэтак жа і наадварот — далёка ня ўсе, хто галасаваў за Ціханоўскую, ходзяць на пратэсты.
  • Прарасейская партыя можа атрымацца, але гэта — не за Лукашэнку.
  • Стварыць за гэтыя тры месяцы палітычную арганізацыю ў падтрымку ўлады не атрымліваецца. І не атрымаецца.

Панкавец

  • Нашая рэдакцыя атрымлівала дзясяткі паведамленьняў з усёй краіны, што людзі на прадпрыемствах сабатуюць гэтую паездку ў Менск.
  • Начальству на прадпрыемствах даводзілася абяцаць ільготы, пагражаць, угаворваць.
  • Я быў на першым такім мерапрыемстве 16 жніўня. Акрамя сясьцёр Грузьдзевых, я там ня ўбачыў натхнёных людзей.
  • БТ магла выдаць 70 тысячаў людзей за 300 тысячаў, але людзей не падманеш.
  • Матыў небясьпекі заражэньня — няшчыры, увесь 2020 год каранавірус ніколі ня быў прычынай для адмены якіх бы там ні было палітычных рашэньняў.
  • Лукашэнка ня мог спалохацца правакацыяў, ён бы хутчэй скарыстаўся гэтым у сваіх мэтах.
  • Самаарганізацыя ўзьнікае, але гэта самаарганізацыя не людзей, якія за Лукашэнку, а тых, хто супраць бел-чырвона-белай Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG