Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобіне затрымалі 5 чалавек. Раней у горадзе завялі справу за паклёп на міліцыянта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Жлобіне ранкам 23 кастрычніка затрымалі Івана Кашыцкага каля садка, куды ён адвёў дзіця. Пра гэта паведамілі бацькі іншых дашкольнікаў, якія былі сьведкамі затрыманьня.

Потым зьнікла сувязь зь ягонай жонкай Крысьцінай. «Яна толькі пасьпела паведаміць, што да яе ў хату ломіцца міліцыя, і сувязь зьнікла», — паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба.

Тасама затрымалі Ілону і Валера Ткачовых, Інгу Герыловіч.

8 кастрычніка ў справе пра паклёп на міліцыянта затрымлівалі траіх жыхароў Жлобіна: Вячаслава Петрачэнку, Сьняжану Пагодзіну і Сьвятлану Зыль.

Сьняжана і Сьвятлана сёстры, працуюць на Беларускім мэталюргічным заводзе. Міліцыя правяла ў іх ператрус, забрала ноўтбукі, пляншэты, тэлефоны. Цяпер Сьвятлана праходзіць па справе як падазраваная, а Сьняжана — як сьведка.

Гэтых траіх затрыманых неўзабаве адпусьцілі.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG