Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Жлобіна зьвярнуліся ў пракуратуру з нагоды паклёпу і распаўсюду асабістых зьвестак


Акцыя пратэсту ў Жлобіне, жнівень. Ілюстрацыйнае фота

Мінімум трое жыхароў Жлобіна (іх дадзеныя ёсьць у рэдакцыі) зьвярнуліся 9 кастрычніка ў пракуратуру Гомельскай вобласьці з нагоды паклёпу і распаўсюду ў праўладных тэлеграм-каналах іх асабістых дадзеных.

У Telegram існуе праўладны канал, дзе невядомыя зьмяшчаюць асабістыя зьвесткі і паклёпніцкія дадзеныя дэмакратычных актывістаў Жлобіна. У жыхароў райцэнтра ёсьць падставы меркаваць, што гэта робяць сваякі мясцовых міліцыянтаў. Заяўнікі ўказалі на канкрэтную асобу і папрасілі прыцягнуць яе да крымінальнай адказнасьці за паклёп, прыклалі скрыншоты паведамленьняў у тэлеграм-каналах.

«У праўладных тэлеграм-каналах нас абражаюць, называюць злачынцамі, махлярамі, распаўсюджваюць нашы нумары тэлефонаў, іншыя асабістыя дадзеныя – і нікому няма справы да парушэньня закону! А ў гэты час траіх жыхароў Жлобіна затрымала міліцыя па крымінальнай справе за нібыта абразу начальніка мясцовага РАУС», – пракамэнтавала адна з заяўніц.

8 кастрычніка ў Жлобіне міліцыя затрымала траіх супрацоўнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу – Сьвятану Зыль, Сьняжану Пагодзіну і Вячаслава Петрачэнку. У іх прайшлі ператрусы, канфіскавалі тэхніку і мабільныя тэлефоны. Сьняжану Пагодзіну адпусьцілі, іншыя да гэтага часу знаходзяцца ў ізалятары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG