Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблава за фота? У Гомлі прайшлі затрыманьні пасьля зьяўленьня здымкаў са сьцягамі каля раённых адміністрацыяў


Фота каля адміністрацыі Савецкага раёну

Цягам дня 22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі і завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ня менш як восем чалавек, паведамляе БелаПАН.

Раніцай 22 кастрычніка ў мясцовых тэлеграм-чатах зьявілася фатаграфія, на якой невядомыя стаялі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на фоне адміністрацыі Навабеліцкага раёну.

«Пасьля гэтага ў раёне пачалася аблава. Міліцыя забірала, можа, і ня тых, хто фатаграфаваўся са сьцягам, а тых, хто ўжо трапляў у поле зроку органаў», — паведаміла БелаПАН сваячка адной з затрыманых.

Вядома, што ў ІЧУ трапіла Тацьцяна Бачурная — яна адна выхоўвае малалетняе дзіця, і ў верасьні яе затрымлівалі і судзілі за збор подпісаў у падтрымку адклiканьня члена Палаты прадстаўнікоў Вольгі Крэч. Тады пасьля праведзеных у ізалятары выходных яе пакаралі штрафам.

Сярод затрыманых яшчэ дзьве жанчыны і пяць мужчын. Усе яны жывуць у Навабеліцкім раёне.

Таксама 22 кастрычніка ў гомельскіх тэлеграм-чатах зьявіўся здымак, на якім невядомыя стаяць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на фоне адміністрацыі Савецкага раёну.

У ноч на 22 кастрычніка ў раёне затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку Станіслаў Мачалаў. Суд арыштаваў яго на 15 дзён, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу (фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белым сьцягам ля будынку адміністрацыі) і непадпарадкаваньні міліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG