Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Сахарава беларускай апазыцыі, Марш пэнсіянэраў, Пуцін пра неапраўданую жорсткасьць у Беларусі. Найважнейшае за 22 кастрычніка


Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады, 18 жніўня 2020 году.

Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.

22 кастрычніка каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску на акцыю пратэсту пад назвай «Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі» сабраліся людзі з інваліднасьцю — прыхільнікі перамен.

Святлана Ціханоўская, якая сёньня знаходзіцца зь візытам у сталіцы Даніі Капэнгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.

РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, інфармуе Інтэрфакс.

Сацыялягічнае дасьледаваньне: на выбарах Ціханоўская набрала 52,2% галасоў, Лукашэнка — 20,6%. Такія вынікі свайго сацыялягічнага дасьледаваньня агучыў аналітык брытанскага аналітычнага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.

Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.

22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.

Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў 13 сутак адміністрацыйнага арышту паэту Дзьмітрыю Строцаву за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Каб дапамагчы супрацоўнікам арганізацый дзяржаўнага кіраваньня выказаць сваю падтрымку народным патрабаваньням, супольнасьць «Честные люди» распрацавала бясьпечны чат-бот на плятформе Telegram @honest_dialog_bot.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG