Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію імя Сахарава атрымала беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнаю радаю


Паседжаньне Каардынацыйнай рады, Менск, 18 жніўня 2020
Паседжаньне Каардынацыйнай рады, Менск, 18 жніўня 2020

Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.

У паведамленьні Эўрапалямэнту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, зьняволены муж Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, заснавальнік тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла, Алесь Бяляцкі з праваабарончай арганізацыі «Вясна» і палітвязень Мікалай Статкевіч.

Ляўрэата прэміі абраў прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў. Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе 16 сьнежня.

Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізыка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная ў Эўрапейскім парлямэнце ў 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадзкім арганізацыям, якія вызначыліся ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Фінансавы памер прэміі складае 50 тысяч эўраў.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — беларускі палітык, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG