Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай Думе чакаюць паскарэньня інтэграцыі зь Беларусьсю на фоне заходніх санкцыяў


Расейскі дэпутат, намесьнік старшыні камітэту міжнародных справаў Думы ​Дзьмітры Новікаў заявіў, што ў адказ на санкцыі Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску ён чакае паскарэньня збліжэньня Расеі і Беларусі ў рамках «​саюзнай дзяржавы»​. ​

Заяву апублікавала агенцтва «Інтэрфакс».

«Расея можа адказаць, павінна адказаць. Найлепшы адказ, на мой погляд, — гэта ўмацаваньне „саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі“ з гледзішча агульнай заканадаўчай базы і разьвіцьця эканамічных сувязяў», — сказаў Новікаў.

2 кастрычніка Рада Эўразьвязу зацьвердзіла санкцыі супраць 40 службовых асобаў Беларусі, якіх лічаць датычнымі да фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту супраць маніфэстантаў падчас мірных пратэстаў.

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль адзначыў, што ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі санкцыйны сьпіс будзе пераглядацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG