Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі не пагадзіліся з Лукашэнкам, што «беларускія падзеі могуць адбыцца і ў Расеі»


Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію з расейскімі журналістамі 8 верасьня
Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію з расейскімі журналістамі 8 верасьня

Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна не пагадзіўся з заявай Аляксандра Лукашэнкі, што падзеі, падобныя беларускім, могуць адбыцца і ў Расеі.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

«Я б тут не пагадзіўся зь нейкімі паралелямі. Хоць у нас і ёсьць саюзная дзяржава, якую мы вельмі шануем, усё ж такі мы дзьве розныя краіны, мы дзьве розныя сувэрэнныя дзяржавы, — сказаў Дзьмітрый Пяскоў.

«У нас іншая палітычная культура, у нас іншы палітычны ляндшафт, іншыя палітычныя тэндэнцыі. Таму тут нейкія абагульненьні, мне здаецца, былі б няслушнымі», — дадаў Пяскоў.

«Ведаеце, мы да чаго прыйшлі разам з расейскім істэблішмэнтам і кіраўніцтвам? Калі сёньня Беларусь абрынецца, наступная будзе Расея», — сказаў Аляксандар Лукашэнка 8 верасьня ў інтэрвію расейскім СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG