Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Колькасьць палітзьняволеных вырасла ў 25 разоў, выпісана штрафаў на 240 тысяч даляраў 


Праваабарончы цэнтар «Вясна» шукае валянтэраў для назіраньня за судовымі працэсамі ў адміністрацыйных і крымінальных справах.

Лік асуджаных у Беларусі ўжо вымяраецца тысячамі, і суды не спыняюцца — штодня за кратамі апынаюцца ўсё новыя вязьні рэжыму.

Прысутнасьць валянтэраў у судзе важная найперш дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сытуацыю на працэсах і пра вынікі судоў, патлумачылі ў арганізацыі. Інфармацыя, сабраная ў працэсе назіраньня, публікуецца на сайце «Вясны» і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіраньне адбываецца па буднях з 9:00 да 18:00 у Менску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Валянтэры прысутнічаюць на паседжаннях і запаўняюць форму на падставе пэўнай інструкцыі. Назіраньне за судамі — валянтэрская праца, таму не аплочваецца.

Робіцца гэта, каб лепш зразумець маштабы і паглядзець, у чым вінавацяць вязняў сумленьня і звычайных людзей, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Паводле праваабаронцаў, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі сёлета ў траўні колькасьць палітычных зьняволеных у краіне вырасла з 3 да 74 чалавек. Іншымі словамі, рост у 25 разоў.

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі асуджаных выключна па крымінальных артыкулах. Поўны сьпіс публікуецца ТУТ.

Сюды не падпадаюць шматлікія выпадкі масавых затрыманьняў — іх на сёньняшні дзень ня меней за 13 тысяч. У базе «Вясны» на апошні дзень верасьня зафіксаваныя 2082 арышты і 1280 штрафаў на суму прыкладна 240 тысяч даляраў у эквіваленце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG