Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіліся яшчэ два палітвязьні, агулам іх больш за 70


Павал Пяскоў

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева, асуджаных у Маладэчне.

29 верасьня Пяскова і Еўсьцігнеева асудзілі за «супраціў АМАПу» падчас затрыманьня мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня: Пяскова — на тры гады і тры месяцы, Еўсьцігнеева — на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Уладзіслаў Еўсьцігнееў
Уладзіслаў Еўсьцігнееў

«Прымяненьне ў адказ гвалту для прадухіленьня адвольнага, з ужываньнем непрапарцыйнага гвалту затрыманьня ўдзельнікаў мірнага пратэсту не зьмяняе характар дзеяньняў Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева зь мірнага на гвалтоўны, — лічаць праваабаронцы. — Варта ўлічыць, што дзеяньні абвінавачаных не суправаджаліся нанясеньнем удараў, і прычыненьне шкоды супрацоўнікам міліцыі не было іх мэтай, пра што сьведчыць нязначны характар прычыненых пашкоджаньняў, атрыманых толькі ад падзеньня ўдзельнікаў інцыдэнту на зямлю».

На момант публікацыі ў Беларусі больш за 70 палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG