Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала супрацоўніцу «Народнай волі», у кватэры правялі ператрус

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 1 кастрычніка міліцыя прыйшла дадому да мэнэджара ў рэкляме «Народнай волі» Анастасіі Шаркевіч, паведамляе выданьне.

Анастасію Шаркевіч павезьлі ў Фрунзэнскі РУУС Менску. У яе канфіскавалі ноўтбук.

Пасьля 13-ай гадзіны Анастасію Шаркевіч адпусьцілі з РУУС. Ператрус у кватэры і затрыманьне былі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведаміла «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Да прыходу ў «Народную волю» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Анастасія Шаркевіч працавала ў «Белтэлерадыёкампаніі», на СТВ і тэлеканале «Мір».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG