Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі вы дзейнічаеце паводле закону, то чаму хаваеце твары?» Спартоўцы нагадалі сілавікам пра гітлераўскіх карнікаў. ВІДЭА


Сілавікі ў балаклавах разганяюць пратэст у Менску.
Сілавікі ў балаклавах разганяюць пратэст у Менску.

Знаныя атлеты са «Свабоднага аб’яданьня спартоўцаў Беларусі» запісалі зварот да сілавікоў, якія з закрытымі тварамі хапаюць пратэстоўцаў і сьведчаць супраць затрыманых у судах.

«Я хацеў бы нагадаць пра тых, хто хаваўся і хацеў пазьбегнуць пакараньня за свае зьверскія ўчынкі, уцякаючы і хаваючыся ўсё жыцьцё на іншых кантынэнтах.

Тады яны былі маладымі, моцнымі і лютымі.

Гэта карнікі безабаронных вязьняў, паслугачы гітлераўскіх лягераў. Яны думалі, што іх ніколі ня знойдуць і не пакараюць.

Яны мянялі імёны і прозьвішчы, рабілі плястычныя апэрацыі, хаваліся на іншым кантынэнце — у Аргентыне і Чылі.

Увесь сьвет бачыў, як у суды на інвалідных крэслах прывозілі паўжывых, з выгляду бяскрыўдных гаротных старых.

Я рызыкну дапусьціць, што вы чулі і ведаеце пра тых карнікаў, пра якіх мы вам нагадалі.

Калі вы дзейнічаеце паводле закону, то чаму вы хаваеце твары і баязьліва ўцякаеце, як толькі з вас зрываюць маску?», — гаворыцца ў звароце.

У запісе звароту ўзялі ўдзел

  • Васіль Хамутоўскі, чэмпіён Беларусі ў футболе.
  • Андрэй Краўчанка, заслужаны майстар спорту ў лёгкай атлетыцы, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Эўропы, шматразовы прызэр чэмпіянатаў сьвету.
  • Аляксандра Раманоўская, заслужаны майстар спорту ў фрыстайле, чэмпіёнка сьвету 2019 году.
  • Артур Удрыс, трохразовы чэмпіён Беларусі ў валейболе, гулец нацыянальнай зборнай.
  • Алена Леўчанка, бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы ў баскетболе.
  • Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнэр гандбольнага клюбу «Віцязь», майстар спорту, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі.
  • Ягор Мешчаракоў, майстар спорту ў баскетболе, чэмпіён Эўропы, Беларусі і Ўкраіны, пяціразовы ўладальнік прызу «Найлепшы гулец Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG