Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфаку БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем новых выбраў


Разгон Маршу студэнтаў у Менску 1 верасьня 2020 году

Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялягічнага факультэту БДУ зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны просяць не дапускаць затрыманьняў і гвалту да мірных грамадзян, вызваліць палітвязьняў і прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі, паведамляе партал TUT. by.

У Менску таемна прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Што адбываецца ў Беларусі 23 верасьня

«Мы выказваем салідарнасьць з усімі грамадзянамі, якія шляхам негвалтоўнага пратэсту спрыяюць аднаўленьню міру і законнасьці ў Беларусі, — напісалі аўтары звароту. — У сувязі з парушэньнем нашых грамадзянскіх і палітычных правоў, а менавіта: права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўленьня (арт. 65, 66 Канстытуцыі), права на жыцьцё і бясьпеку, права на абарону ад замахаў за свабоднае выказваньне сваёй пазыцыі (арт. 4, 10, 22, 25, 33 Канстытуцыі), органам дзяржаўнай улады выказваем пратэст супраць беззаконьня, якое ўстанавілася ў нашай краіне».

Свае патрабаваньні біёлягі сфармулявалі так:

  • не дапускаць затрыманьняў і гвалту ў дачыненьні да грамадзян, якія мірна пратэстуюць. Ініцыяваць працэс адхіленьня ад займаных пасадаў і прыцягненьня да адказнасьці ўсіх работнікаў праваахоўных органаў, хто ўжыў гвалт, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады і парушыў прысягу, дадзеную народу Беларусі. Да заканчэньня незалежнага і галоснага расьсьледаваньня адхіліць ад выкананьня абавязкаў міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, кіраўніцтва і асабісты склад падразьдзяленьняў АМАП МУС.
  • вызваліць усіх палітычных зьняволеных, адмяніць неправамерныя судовыя пастановы, выплаціць кампэнсацыі ўсім грамадзянам, якія пацярпелі ад незаконных дзеяньняў сілавых структур.
  • у сувязі зь непрымальнай колькасьцю зафіксаваных парушэньняў і фальсыфікацый прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў, якія адбыліся 9 жніўня. Сфармаваць новы склад ЦВК, правесьці новыя выбары [...].
  • прызнаць Каардынацыйную раду органам, які прадстаўляе нашы інтарэсы ў частцы пералічаных вышэй патрабаваньняў.

Зварот падпісалі 624 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG