Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 1000 навукоўцаў зьвярнуліся да ўладаў з заклікам спыніць гвалт і вызваліць палітвязьняў


Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў
Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў

Больш за 1000 супрацоўнікаў навуковых установаў і выкладчыкаў падпісалі зварот да ўладаў з заклікам спыніць гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў і вызваліць затрыманых паводле палітычных матываў.

«Мы, навукоўцы, выкладчыкі, супрацоўнікі навуковых установаў патрабуем неадкладна спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзянаў вызваліць усіх затрыманых дэманстрантаў і палітвязьняў. Лічым дзеяньні сілавых структураў незаконнымі і непрымальнымі. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі зьяўляюцца найвышэйшай каштоўнасьцю і мэтай грамадзтва і дзяржавы (артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі», — гаворыцца ў звароце, які апублікаваў сайт https://philology.by/ . Там жа сьпіс 1010 навукоўцаў, якія падпісалі гэты зварот.

У публікацыі адзначаецца, што пра ліст паведаміў старшыня прэзыдыюму НАН Беларусі Уладзімер Гусакоў на сустрэчы з дырэктарамі інстытутаў. На думку кіраўніцтва акадэміі, гэта падобна на правакацыю, але самі навукоўцы кажуць — у мяху шыла не схаваеш.

«Я вымушаны быў вас запрасіць, каб вы навялі парадак у сваіх інстытутах. Вы павінны ведаць, чым дыхае кожны чалавек — асабліва моладзь. Мы ганарыліся тым, што абнаўляліся і набіралі моладзь. Але яны ж некіравальныя! Што яны робяць у лябараторыях — ніхто ня ведае. Уяўляеце, „навукоўцы супраць гвалту“. І гэта пачалося з Акадэміі навук!», — прыводзіцца цытата Гусакова на сустрэчы з кіраўніцтвам інстытутаў.

Свабода пісала, што 12 жніўня больш за дзясятак супрацоўнікаў Інстытуту фізыкі агучылі патрабаваньні да ўладаў:

— з прычыны масавых фальсыфікацыяў не прызнаваць вынікаў галасаваньня на выбарах прэзыдэнта;

— выпусьціць палітзьняволеных і затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў дзень і пасьля выбараў.

Паводле навукоўца, ініцыятараў страйку запрасілі на гутарку да кіраўніцтва Інстытуту фізыкі. Калі тыя ад сваіх патрабаваньняў не адмовіліся, некалькіх упаўнаважаных на перамовы выклікалі да кіраўніка Акадэміі навук Уладзімера Гусакова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG