Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Айчына ад Берасьця да Ўладзівастоку», звальненьні, затрыманьні і суткі. Найважнейшае за 22 верасьня.


Бел-чырвона белы сьцяг над Горадзенскім драматычным тэатрам, 5 жніўня 2020
Бел-чырвона белы сьцяг над Горадзенскім драматычным тэатрам, 5 жніўня 2020

Чым запомніўся дзень 22 верасьня 2020 у Беларусі?

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш сьмелых людзей» на знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.

«Мы не разглядаем Уладзівасток як нейкі далёкі і чужы горад. Мы часта ўспамінаем аб сваёй Айчыне ад Берасьця да Ўладзівастоку. Так што вы жывяце ў нашай Айчыне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага Прыморскага краю Алегам Кажамякам.

Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у парку.

Пінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасьня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасьня, якую ён асьвятляў.

Лідэра страйкоўцаў «Беларуськалію» Анатоля Бокуна пакаралі 25 суткамі арышту.

У горадзенскім драмтэатры пасьля звальненьня акторкі адмянілі сёньняшні спэктакль.

У Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG