Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты БДУІР выйшлі на «Марш сьмелых людзей». Вядома пра аднаго затрыманага. ВІДЭА


 Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, архіўнае фота
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, архіўнае фота

22 верасьня студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш сьмелых людзей» на знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.

Вядома як мінімум пра адно затрыманьне: каля 1-га корпусу БДУІР супрацоўнікі АМАП затрымалі хлопца. Як удакладняе БДУІР у Тэлеграме, затрыманы стдэнт другога курсу Фёдар Юрэцкі.

«БДУІР — месца сьмелых, разумных і таленавітых людзей, якія ніколі ня будуць мірыцца з такой непавагай і пагардай да сябе. Спазьніцца на пару на 10 хвілін — ня страшна, бо вашыя аднагрупнікі спазьняюцца на 15 сутак. Сёньня на пары вы не далічыліся некалькіх чалавек, а заўтра могуць не далічыцца вас.

Зараз той час, калі нельга маўчаць, калі важная пазыцыя і ўдзел абсалютна кожнага, бо ахвяры, якія панесьлі вашы таварышы, не павінны быць марнымі.

Мы павінны паказаць, што нас нельга задушыць, выклікаючы на размовы і пагражаючы пратаколамі! Абыякавасьць цісьне, саджае і... забівае.

Час сьмелых, а не баязьліўцаў! Жыве Беларусь!» — гаворыцца ў заяве студэнтаў перад Маршам.

Сёньня акцыі пратэсту таксама правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага, Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG