Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт супраць Лукашэнкі: хто каго?


Меры адносна Беларусі, якія прапануе Эўрапарлямэнт — наколькі яны беспрэцэдэнтныя? Што зь іх увасобіцца ў рашэньні Эўразьвязу? Якой рэакцыі афіцыйнага Менску на меркаваныя санкцыі можна чакаць? Наколькі імаверныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Пра гэта — гутарка аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста з палітолягам, каардынатарам праграмы «Замежная палітыка Беларусі» Рады міжнародных адносінаў «Менскі дыялёг» Дзянісам Мельянцовым.

  • Прапановы Эўрапарлямэнту — гэта прапановы. Рашэньне будзе прымаць Рада ЭЗ, дзе кожная краіна мае права вэта.
  • У 2011 годзе парлямэнцкія групы ў ЭП прапаноўвалі вельмі жорсткія меры, рэзалюцыя была больш мяккая, канчатковае рашэньне ЭЗ — яшчэ больш мяккім, хаця там таксама былі санкцыі.
  • Рада ЭЗ ня можа проста адмахнуцца ад рэзалюцыі Эўрапарлямэнту.
  • Упершыню прапануецца не прызнаваць Лукашэнку прэзыдэнтам, у 2011 годзе такой прапановы не было.
  • Пакуль складана сказаць, што азначае непрызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам дэ юрэ.
  • Сытуацыя непадобная на стаўленьне да Вэнэсуэлы, не прапаноўваецца прызнаць Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі.
  • Чаму ЭЗ спрабуе падыходзіць да беларускага пытаньня досыць асьцярожна? Таму што за Беларусьсю стаіць цень Расеі. У эўрапейцаў ёсьць перасьцярогі, што Расея можа нейкім чынам паўплываць на Беларусь і зьнізіць узровень яе сувэрэнітэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG