Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Нэанацыст «Цясак» скончыў самагубствам у калёніі. Гэта вядомы расейскі ультрарадыкал зь беларускімі кранямі


Максім Марцінкевіч у судзе, 2014 год
Максім Марцінкевіч у судзе, 2014 год

Нэанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) наклаў на сябе рукі ў калёніі ў расейскім Чалябінску, абставіны ўдакладняюцца, паведамлляюць адразу некалькі крыніцаў: «РИА Новости», Baza, Mash и ТАСС.

Ён быў асуджаны ў 2018-м на 10 гадоў строгага рэжыму за напады на людзей, якіх лічыў наркагандлярамі.

Марцінкевіч быў вядомы як актывіст ультрарадыкальных нацыяналістычных арганізацый. Раней яго ня раз судзілі за распальваньне нянавісьці.

У 2015 у Менску «Цесака» затрымалі і ўзялі пад варту ў межах крымінальнай справы за асабліва злоснае хуліганства. Марцінкевіча тады затрымалі пасьля бойкі зь беларускімі антыфашыстамі. Ён мае беларускія карані і рэгулярна прыяжджаў у Беларусь, падчас чаго здымаў правакацыйныя відэа і прапагандаваў «правыя ідэі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG