Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць футбалістаў «Крумкачоў» спынілі

абноўлена

Сяргей Казека
Сяргей Казека

31 жніўня адміністрацыйныя справы на футбалістаў «Крумкачоў» Сяргея Казеку і Паўла Расольку накіравалі ў суд Ленінскага раёну Менску. Іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Каля 16.30 футбаліста «Крумкачоў» Сяргея Казеку адпусьцілі з РУУС Ленінскага раёну. Крымінальную справу супраць яго спынілі. Да гэтага Казеку вазілі рабіць МРТ хрыбетніка, каб пацьвердзіць пашкоджаньне адной хрыбеткі.

«Нам проста не пашчасьціла, — сказаў Казека. — Апынуліся ня ў той час і ня ў тым месцы».

Каля 18.20 другога футбаліста «Крумкачоў» Паўла Расольку таксама адпусьцілі зь міліцыі. Цягам содняў ён знаходзіўся ў РУУС Ленінскага раёну ў Менску. Крымінальную справу супраць футбаліста прыпынілі.

Павал Расолька
Павал Расолька

Гульцоў футбольнага клюбу «Крумкачы» Сяргея Казеку і Паўла Расольку затрымалі 30 жніўня ў справе аб нападзе на міліцэйскі аўтамабіль.

Інцыдэнт з пашкоджаным сінім мікрааўтобусам без апазнавальных знакаў адбыўся каля 14 гадзін 30 жніўня на праспэкце Незалежнасьці, недалёка ад будынку сядзібы КДБ. Мікрааўтобус спыніўся ля ходнікаў, адтуль выбеглі невядомыя і пачалі затрымліваць людзей. У выніку ля машыны сабраўся невялікі натоўп, яго ўдзельнікі пачалі грукаць па мікрааўтобусе рукамі. Машына хутка зьехала. Празь некалькі гадзін МУС паведаміла, што гэта быў міліцэйскі транспарт.

На апублікаваным прэс-службай МУС відэа відаць, што побач зь мікрааўтобусам быў футбаліст «Крумкачоў» Павал Расолька.

Увечары 30 жніўня стала вядома, што яго затрымалі разам зь яшчэ адным гульцом клюбу Сяргеем Казекам. Расолька правёў ноч у РУУС, Казеку адтуль забрала «хуткая». Дырэктар каманды Алег Давідовіч раніцай 31 жніўня расказаў Свабодзе, што ў дачыненьні да абодвух вядзецца разбор паводле крымінальнага артыкулу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG