Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую настаўніцу, якую затрымалі, калі выносіла сьмецьце, аштрафавалі


Іна Барысенка з дачкой Тацьцянай

Іну Барысенку затрымалі 21 жніўня, калі яна выносіла сьмецьце. Паводле пратаколу міліцыі, Іна Барысенка 19 жніўня арганізавала несанкцыянаванае шэсьце.

«Я шчыра думала, што гэта законна, бо міліцыя не папярэджвала, што гэта незаконна. Я была ля цырку, там зьбіраліся людзі... Я нічога не арганізоўвала», — патлумачыла на судзе настаўніца.

«Зь якой мэтай вы былі ля цырку?», — запытаўся судзьдзя. «Безь ніякай пэўнай мэты», — адказала жыхарка Гомля.

Іну затрымалі ў пятніцу, 21 жніўня, калі яна выносіла сьмецьце.

«Да мяне падышлі два чалавекі, я вельмі спалохалася, у мяне быў жах. Я была ў жудасным эмацыйным стане. Я адмовілася ехаць зь міліцыяй, бо яны не сказалі — за што, не назвалі прычыну», — патлумачыла настаўніца. У пратаколе напісана, што яна вырывалася, то бок «не падпарадкавалася законным патрабаванням».

Іна Барысенка прасіла прыняць пад увагу, што яна больш ня будзе ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.

Судзьдзя Сяргей Кармановіч пакараў яе штрафам 26 базавых велічыняў, 702 рублі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG