Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія экспэрты пра беларускія дылемы Крамля


Сваё бачаньне розных варыянтаў паводзінаў Расеі ў беларускім крызісе выклалі брытанскія палітолягі: супрацоўнік брытанскага Royal United Services Institute Марк Галеоці і супрацоўнік Chatham House Кейр Джайлс. Яны адказалі на пытаньні дасьледнага праекту Wikistrat.

Марк Галеоці

У цяперашніх абставінах Масква, на мой погляд, расцэньвае любы від умяшаньня як другі найгоршы варыянт, які ёсьць у яе распараджэньні. Самы кепскі варыянт для яе — Беларусь, якая робіцца праэўрапейскай краінай, якая хоча ўступіць у Эўразьвяз ва ўкраінскім стылі. Расейцы вельмі спадзяюцца на тое, што новая сытуацыя, якая ўзьнікне, не зацісьне іх у кут.

Кейр Джайлс

Калі б у Беларусі зьмянілася ўлада і гэта адбылося б у выніку народнага паўстаньня, гэта быў бы жахлівы прэцэдэнт і жахлівы прыклад, які вельмі ўсхваляваў бы Крэмль. Аднак гэта залежыць ад шэрагу фактараў, якіх у Расеі проста ня існуе, там няма такога ўзроўню незадаволенасьці, няма такой поўнай адсутнасьці легітымнасьці, як у Беларусі

Марк Галеоці

Мы, як правіла, праводзім паралель з Украінай, таму што гэта ў нас у галаве. Але адрозьненьні велізарныя. У Беларусі няма аналягу Крыму і Данбасу, дзе людзі маглі б прыхільна паставіцца да расейскіх сілаў. У Беларусі не абрынулася сыстэма кіраваньня, расейскае пранікненьне ў беларускія вайсковыя структуры і структуры бясьпекі значна меншае, чым было ва Ўкраіне да 2014 году.

Кейр Джайлс

Адно з пытаньняў, якое мы павінны задаць — як Расея ацэньвае наступствы таго, што яна ўвойдзе ў Беларусь. Ім ня варта паўтарыць памылкі, якія яны зрабілі ўварваньнямі ў Аўганістан і Ўкраіну. Там яны недаацанілі ўстойлівасьць ідэі сувэрэнітэту і супраціў ім. Ня варта недаацэньваць здольнасьць Расеі пралічыць, якая будзе рэакцыя на вайсковы сцэнар.

Марк Галеоці

Тое, чаго мы сапраўды не ведаем — наколькі адэкватнае бачаньне сьвету ў Пуціна. Наколькі яго інфармуюць, а наколькі дагаджаюць яму і яго забабонам? І гэта вялікая небясьпека. Ня толькі адносна Беларусі, але і да цэлага шэрагу іншых крызісаў, сучасных і будучых. Расейцы ня дурні, яны даволі прагматычныя. Аднак яны могуць дзейнічаць пры поўным неразуменьні рэальнасьці, асабліва ў дачыненьні да Захаду. У іх існуе думка, што Захад матывуецца паталягічнай непрыязьзю да Расеі і будзе выкарыстоўваць любую магчымасьць, кожны крызіс, каб паменшыць яе ўплыў. Калі гэтае ўяўленьне стане вырашальным фактарам у іх рэакцыі на Беларусь, гэта будзе дрэнна для Беларусі, гэта будзе дрэнна для Расеі, і гэта будзе дрэнна для нас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG