Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы заявіў, што Эўразьвязу варта абмеркаваць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Науседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Науседа ў панядзелак заявіў, што Эўразьвязу варта абмеркаваць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі ў адказ на дзеяньні ўладаў краіны супраць апазыцыі.

«Дынаміка такая, што нам варта з усёй сур’ёзнасьцю гаварыць пра санкцыі для Беларусі, бо тое, што адбываецца цяпер, нават здалёк не нагадвае тыя рэпрэсіі, якія рэжым праводзіў усе апошнія гады», — цытуе прэзыдэнта Літвы партал delfi. lt.

«Мы ня можам глядзець на гэта скрозь пальцы», — дадаў Науседа.

Паводле яго, ад сытуацыі з датрыманьнем правоў чалавека будзе залежаць супрацоўніцтва Літвы з уладамі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG