Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчатковы вынік экзыт-полу на замежных участках: 86,77% за Ціханоўскую, 3,9% — за Лукашэнку


Чарга да амбасады Беларусі ў Чэхіі на выбарах 9 жніўня 2020

Паводле арганізатараў, амаль на ўсіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій, за выняткам участкаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і некалькіх іншых гарадах па-за межамі Беларусі.

Лічбы падлічылі на 27 участках, апытана 14 740 чалавек. Канчатковыя вынікі падвялі толькі 10 жніўня, бо позна паступіла інфармацыя з аднаго з участкаў у ЗША, паведамілі Радыё Свабода арганізатары экзыт-полу.

Паводле канчатковых лічбаў, на гэтых участках Сьвятлана Ціханоўская мае 86,77%, адмовіліся адказваць 6,64%, Аляксандар Лукашэнка мае 3,90%, супраць усіх 1,46%, Андрэй Дзьмітрыеў і Ганна Канапацкая маюць па 0,43%, Сяргей Чэрачань — 0,34%, і яшчэ 0,04% апытаных сказалі, што пашкодзілі бюлетэні.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, агулам па краіне Лукашэнка мае каля 80%, а Ціханоўская — каля 10%

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG