Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сумленныя людзі»: яўка на датэрміновае галасаваньне завышаная прыкладна ўдвая


Супольнасьць «Сумленныя людзі» — аб’яднаньне з мэтай абараніць права голасу — паведаміла свае канчатковыя вынікі назіраньня за папярэднім галасаваньнем.

Паводле ЦВК у ім узяла ўдзел 41.7% выбарнікаў. Паводле назіраньня супольнасьці «Сумленныя людзі», сапраўдная яўка была прыкладна ўдвая меншай.

Усяго ў Беларусі было 5767 выбарчых участкаў. Назіральнікі «Сумленных людзей» назіралі на 272 ўчастках падчас усіх 5 дзён датэрміновага галасаваньня, на 560 участках — 4 дні, на 758 участках — 3 дні.

На 258 участках, дзе назіраньне вялося ўвесь час на працягу 5 дзён, яўка была зафіксаваная 77 004 чалавекі. Паводле дадзеных афіцыйных пратаколаў яна склала на тых жа ўчастках 128 281 чалавек. Завышэньне яўкі зафіксаванае ад 130% у Гарадзенскай вобласьці да 203% у Менску. Дадзеныя назіральнікаў «Сумленных людзей» прыкладна сышліся з дадзенымі участковых выбарчых камісіяў на траціне ўчасткаў.

Вядомы расейскі электаральны экспэрт Сяргей Шпількін пракамэнтаваў дадзеныя «Сумленных людзей». Паводле ягоных разьлікаў, сярэдняя яўка на датэрміновым галасаваньні ў Беларусі склала ня больш за 24%. Шпількін адзначыў, што завышэньне яўкі склала прыкладна 1.2 мільёны выбарнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG