Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэтро не спыняецца, цэнтар Менску перакрыты


Міліцэйская тэхніка каля адміністрацыі прэзыдэнта ў цэнтры Менску

Цягнікі менскага мэтро ўжо не спыняюцца і на станцыях Кастрычніцкая, Купалаўская, Першамайская, Няміга і Фрунзэнская — пра гэта абвяшчаюць у цягніках, паведамляе карэспандэнт Свабоды.

УЖЫВУЮ Выбары-2020: вайсковыя машыны на ўезьдзе ў Менск, цэнтар ачэплены. Абнаўляецца

У накірунку Стэлы на праспэкце Незалежнасьці, якая называлася ў тэлеграм-каналах як магчымая пляцоўка для збору людзей, таксама ня ходзіць наземны траспарт.

Увесь цэнтар Менску перакрыты.

Каля цырку з абодвух бакоў, на скрыжаваньні з вуліцай Янкі Купалы, стаіць ачапленьне: 11 міліцыянтаў з аднаго боку і 9 — з другога боку вуліцы. Але людзей пакуль прапускаюць.

Плошча Незалежнасьці заблякаваная па пэрымэтры з усіх бакоў, пачынаючы ад вуліц Мясьнікова, Валадарскага, Карла Маркса, Ленінградзкай і г.д. На паштамт прайсьці не даюць. У студэнцкім гарадку БДУ поўна спэцтэхнікі. Выхад з мэтро на плошчу Незалежнасьці таксама закрылі. Выхад з мэтро ў бок чыгуначнага вакзалу адкрыты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG