Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбасадар заявіў, што затрыманьне 33 баевікоў адбылося на замову трэцяй краіны


Дзьмітрый Мезенцаў

У заяве, распаўсюджанай вечарам 7 жніўня, амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў заявіў, што ў сытуацыі з затрыманымі ў Беларусі расейцамі схіляецца да вэрсіі, што гэта «правакацыя, задуманая і рэалізаваная з трэцяй краіны ворагамі Расеі і Беларусі для ўскладненьня стасункаў Масквы і Менску ў пэрыяд падрыхтоўкі да выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы», паведамляе «Інтэрфакс».

«Супрацоўнікі консульскага аддзелу пасольства Расеі ў Беларусі 6-7 жніўня правялі сустрэчы з затрыманымі пад Менскам 33 грамадзянамі Расеі, якія па-ранейшаму не разумеюць прычын свайго затрыманьня, як і прадʼяўленых абвінавачаньняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Сёньня прадстаўлены пераканаўчыя факты, якія пацьвярджаюць, што з трэцяй краіны рыхтавалася правакацыя, накіраваная на ўскладненьне адносін Расеі і Беларусі», — гаворыцца ў заяве Дзьмітрыя Мезенцава.

Паводле дыплямата, «у абставінах, якія склаліся, беларускія праваахоўнікі »прамалінейна« і жорстка адрэагавалі на знаходжаньне гэтай групы на тэрыторыі рэспублікі, ня маючы ўсёй паўнаты інфармацыі і, на жаль, па-за ўзаемадзеяньнем з расейскімі калегамі».

«Перакананы, што распачатая працэсуальная праверка Сьледчага камітэту Расеі пацьвердзіць заказны характар маштабнай афёры, у якую былі ўцягнутыя расейскія грамадзяне. На задуму арганізатараў – »з-за мяжы«- акцыя была закліканая нанесьці шкоду шматграннаму супрацоўніцтву, асаблівым стасункам нашых краін», — падкрэсьліў Мезенцаў.

Як сказаў дыплямат, «справядлівым і абгрунтаваным у такой сытуацыі будзе хуткае вызваленьне расейцаў і даваньне ім магчымасьці вярнуцца дадому».

«Расейскі бок не дазволіць сабе крокаў, якія могуць паспрыяць парушэньню грамадзкага парадку і законнасьці, росту напружанасьці ў брацкай Беларусі, асабліва ў перадвыбарчы пэрыяд», — сказаў пасол.

У той жа час консул Расеі Раман Папоў адзначыў, што расейскія грамадзяне, затрыманыя ў Беларусі, сёньня ня скардзяцца на правядзеньне сьледчых дзеяньняў. Паводле яго, супрацоўнікі консульскага аддзела расейскай амбасады 6-7 жніўня праводзяць сустрэчы з грамадзянамі РФ, якія знаходзяцца пад сьледзтвам. Першая сустрэча з консуламі адбылася 1 жніўня.

Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі тым часам заявіў пра гатоўнасьць узаемадзейнічаць з калегамі зь Беларусі ў справе затрыманых у рэспубліцы расейцаў. У выніку такой працы будуць прад’яўлены «пераканаўчыя факты» аб недатычнасьці Масквы да »спэктаклю«, разыгранага паводле сцэнару трэцяй краіны», лічыць Мезенцаў.

div class="tag_image tag_snippet" contenteditable="false" mode="infographics|plain|30005355|||" querystring="">Banner - telegram--article (GR-1455)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG