Сьвятлана Ціханоўская 3 жніўня адмяніла мітынг у Стоўпцах празь непадрыхтаваную пляцоўку і пагрозу затрыманьня ўдзельнікаў мітынгу. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал «Страна для жизни».
На стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах 3 жніўня а 18 гадзіне павінен быў пачацца мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай. Сама яна не зьбіралася браць удзел у мітынгу, але павінны былі прысутнічаць давераныя асобы.
Перад пачаткам збору асноўную браму стадыёну замкнулі на замок, спаслаўшыся на аварыйную сытуацыю. У штаб Ціханоўскай даклалі, што правядзеньне мітынгу немагчымае.