Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіст-палітвязень Емяльянаў правёў 17 дзён у штрафным ізалятары


Мікіта Емяльянаў у судзе, 11 лютага
Мікіта Емяльянаў у судзе, 11 лютага

Палітычны зьняволены Мікіта Емяльнянаў правёў 17 дзён у штрафным ізалятары, паведаміла Свабодзе яго маці. Пра гэта яна даведалася зь ліста ад 24 ліпеня, які атрымала 31 ліпеня.

Ліст ад Мікіты Емяльянава быў вельмі кароткі — ён паведаміў толькі, што выйшаў з ШЫЗА 24 ліпеня, што здаровы і займаецца спортам, што лістоў і газэтаў яму тады не далі. Таксама ён даслаў паштоўку брату на дзень народзінаў.

За што менавіта ён трапіў у штрафны ізалятар, невядома. Да таго ён працяглы час не выходзіў на сувязь, у лісьце ад 6 ліпеня паведаміў пра нейкія два парушэньні, якія на яго «павесіла» адміністрацыя турмы.

Емяльянаў асуджаны на 4 гады за тое, што летась кінуў «кактэйль Молатава» ў СІЗА на вуліцы Валадарскага і лямпачку з фарбай у будынак Менскага гарадзкога суду. Мікіта Емяльянаў прызнаваў, што зрабіў гэта на знак пратэсту супраць рэпрэсій адносна актывістаў анархісцкага руху.

Палітвязьню Мікіту Емяльянаву 20 гадоў — і 20-годзьдзе ён сустрэў у карцары. З красавіка ён адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Паводле маці вязьня, за адмову падпісваць згоду на перавыхаваньне і супрацоўніцтва з адміністрацыяй Мікіта Емяльянаў на 5 дзён трапіў у карцэр, потым яшчэ месяц быў у карантыне, затым у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ).

Цяпер Емяльянаў у магілёўскай турме №4. Пісаць яму можна на адрас 212011, г. Магілёў, Беларусь, вул. Крупскай, 99а, СТ-4 — Емяльянаву Мікіту Ўладзімеравічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG