Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб вайсковай дапамозе Ўкраіне цягам 5 гадоў


Амэрыканскія і ўкраінскія вайскоўцы на парадзе ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота
Амэрыканскія і ўкраінскія вайскоўцы на парадзе ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота

Група амэрыканскіх сэнатараў ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый прапанавалі законапраект, які прадугледжвае вайсковую дапамогу Ўкраіне і садзейнічаньне Кіеву ў правядзеньні рэформаў на працягу наступных пяці гадоў, расказвае ўкраінская служба Свабоды.

Законапраект аб сфэры бясьпекі партнэрстве з Украінай, пададзены 30 ліпеня, прадугледжвае да 300 млн даляраў у год замежнай вайсковай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці летальнага ўзбраеньня, пры ўмове захаваньня крытэрыяў рэформаў.

Акт таксама заклікае Дзяржаўны дэпартамэнт стварыць рабочую групу па Ўкраіне з эўрапейскімі саюзьнікамі, якая будзе дапамагаць у эканамічных і палітычных рэформах, а таксама зноў прызначыць спэцпрадстаўніка ў Кіеў для мірных перамоваў.

Дакумэнт прапанавалі праз год пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп адклікаў свайго амбасадара ў Кіеве і затрымаў вайсковую падтрымку Ўкраіне, што прывяло да слуханьняў справы аб імпічмэнце Трампа і адстаўкі спэцпрадстаўніка Курта Ўолкера і абвастрыла амэрыканска-ўкраінскія стасункі.

«Закон аб партнэрстве ў галіне бясьпекі Ўкраіны вяртае да нормы адносіны ЗША і Ўкраіны шляхам узмацненьня нашай дапамогі ў бясьпецы Кіеву, у той час як Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць яе крокі да палітычных рэформаў і дапамагаюць супрацьстаяць расейскай агрэсіі», — заявіў адзін з ініцыятараў законапраекту дэмакрат Крыс Мэрфі.

ЗША далі Ўкраіне больш за 3 мільярды даляраў дапамогі, у тым ліку больш за 1,6 мільярда даляраў вайсковай дапамогі, з тых часоў, як Расея ў 2014 годзе анэксавала Крым і падтрымала баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG