Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Флорыдзе і Тэхасе два дні запар фіксавалі рэкордна высокую сьмяротнасьць ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

Улады Флорыды і Тэхасу паведамілі ў сераду пра другое запар рэкорднае павелічэньне сьмяротнасьці ад COVID-19 за дзень, у той час як агульная колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу ў ЗША перавысіла 150 тысяч чалавек, паводле падлікаў агенцтва Reuters, паведамляе «Голас Амэрыкі».

За апошнія суткі ў Флорыдзе ад COVID-19 памерлі 217 чалавек, а ў Тэхасе — ня менш за 302, пры тым, што некаторыя акругі не падалі інфармацыю пра сёньняшнюю сьмяротнасьць. Толькі два іншыя штаты, Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі, калі-небудзь паведамлялі пра больш як 300 сьмяротных выпадкаў ад каранавірусу за дзень.

Флорыда таксама паведаміла аб 9 446 новых выпадкаў захворваньня, у выніку чаго агульная колькасьць заражэньняў у гэтым штаце перавысіла 451 тысячу, што зьяўляецца другім па велічыні паказьнікам у краіне пасьля Каліфорніі. Агульная колькасьць памерлых ад COVID-19 у Флорыдзе вырасла да 6 457 чалавек, восьмы па велічыні паказчык у краіне, паводле Reuters.

Тэхас паведаміў як мінімум пра 6 436 новых выпадкаў захворваньня, у выніку чаго агульная колькасьць выпадкаў заражэньня дасягнула 419 тысяч, а агульная колькасьць сьмерцяў склала 6 800 чалавек.

У Паўночнай Караліне ў сераду таксама было зафіксавана рэкорднае павелічэньне колькасьці сьмерцяў — 42 чалавекі, па зьвестках Reuters. Колькасьць шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 таксама стала рэкордна высокім.

Агульная колькасьць сьмерцяў у ЗША перавысіла ў сераду 150 000, што зьяўляецца самым высокім узроўнем у сьвеце. Колькасьць загінулых расьце самымі хуткімі тэмпамі з пачатку чэрвеня.

На нацыянальным узроўні сьмяротнасьць ад COVID-19 расла тры тыдні запар, у той час як лік новых выпадкаў заражэньня ў тыднёвым вылічэньні нядаўна скараціўся ўпершыню з чэрвеня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG