Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд: Закон аб масавых мерапрыемствах не супярэчыць Канстытуцыі


Пікет Сьвятланы Ціханоўскай ў парку Дружбы народаў у Менску
Пікет Сьвятланы Ціханоўскай ў парку Дружбы народаў у Менску

Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Тадэвуш Варановіч патлумачыў, чаму Закон аб масавых мерапрыемствах не супярэчыць Канстытуцыі.

Тлумачэньне апублікавалі на сайце Канстытуцыйнага суду.

Паводле Тадэвуша Варановіча, мера Закону аб масавых мерапрыемствах, якая дазваляе праваахоўнікам ставіць агароджу і турнікеты ў месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў, не супярэчыць Канстытуцыі.

На думку судзьдзі, гэтыя меры дапускаюцца ў мэтах «нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку і аховы здароўя насельніцтва».

Таксама, паводле Варановіча, «усё ў парадку» і з нормай, паводле якой журналісты мусяць мець бэйджы і іншыя знакі, каб іх можна было ідэнтыфікаваць. Гэткая ж норма ёсьць у іншых краінах, у прыклад прыводзяцца Расея, Казахстан і Армэнія.

Не выклікае пярэчаньняў у Канстытуцыйнага суду і норма пра тое, што мясцовыя ўлады могуць і павінны вызначаць месцы, дзе масавыя мерапрыемствы праводзіць можна, і месцы, дзе гэтага рабіць нельга. Гэта таксама «цалкам адпавядае Канстытуцыі».

Такім чынам, усе нормы Закону аб масавых мерапрыемствах, паводле Канстытуцыйнага суду, цалкам адпавядаюць Канстытуцыі.

На сёлетніх выбарах у Менску ды іншых гарадах агітаваць дазволілі на малалюдных пляцоўках, у аддаленых ад цэнтру парках і сквэрах. На выбарах у 2015 годзе агітаваць можна было амаль паўсюль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG