Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на маскі і антысэптыкі ў Беларусі падоўжылі да 4 кастрычніка


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі падоўжыла да 4 кастрычніка 2020 году дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на ахоўныя маскі і дэзынфэкцыйныя сродкі.

Адпаведнае рашэньне зацьверджана пастановай міністэрства №47 ад 13 лiпеня 2020 году.

«Падоўжыць па 4 кастрычніка 2020 г. дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на сродкі засьцярогі органаў дыханьня (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымяненьня) і дэзынфэкцыйныя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі), за выключэньнем тых, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці сыравіны, а таксама ў прамысловых, вэтэрынарных, сельскагаспадарчых мэтах», – гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на маскі і антысэптыкі было ўведзенае 7 красавіка на фоне павышанага попыту з прычыны пандэміі каранавірусу.

З мэтай дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў на маскі і сродкі дэзынфэкцыі для вытворцаў Міністэрства гандлю ўвяло гранічны нарматыў рэнтабэльнасьці (ня большы за 10%), для імпартэраў уведзена лімітавая максымальная надбаўка (ня большая за 10%). Гранічную максымальную гандлёвую надбаўку (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цаны вытворцы (імпартэра) на гэтыя тавары вызначылі ў памеры 15%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG