Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выдаткаваў 46 мільёнаў рублёў на малочныя фэрмы


Гэтыя грошы пойдуць на будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных фэрмаў у 2020 годзе.

Згодна з прэзыдэнцкім указам ад 17 ліпеня № 269, 46 мільёнаў рублёў пойдуць на будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных фэрмаў. Гэта бюджэтныя крэдыты з рэшткаў рэспубліканскага бюджэту, якія склаліся на 1 студзеня.

Берасьцейская вобласьць атрымае не больш за 5,15 мільёнаў рублёў, Віцебская — 11,05 мільёнаў, Гомельская — 15 мільёнаў, Менская — 9,48 мільёнаў, Магілёўская — 5,38 мільёнаў.

Перапрацоўчыя прадпрыемствы атрымаюць пазыкі пад 3% гадавых на тэрмін да 31 сьнежня 2026 года. Выплата працэнтаў па іх пачнецца з 1 квартала 2021, а вяртаньне асноўнага доўгу — з 1 квартала 2022 года.

Сярод атрымальнікаў сродкаў «Савушкін прадукт» і яго філіял у Баранавічах, «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», віцебскае «Малако», «Віцебскі мясакамбінат», «Рагачоўскі малочнакансэрвавы камбінат», «Слуцкі сыраробны камбінат», "Маладзечанскі малочны камбінат ды інш.

Сумарная запазычанасьць усіх арганізацый сельскай гаспадаркі — 14,6 мільярда рублёў. Зь іх 8,8 мільярда — гэта крэдыты. Астатняе — запазычанасьць па падатках, паліве і перад фондам сацыяльнай абароны.​

Цяпер у сельскай гаспадарцы 814 арганізацый стратныя. Гэта 62,1% ад усіх сельскагаспадарчых арганізацый. Яшчэ 138 гаспадарак стратныя нават пры ўмове атрыманьня дзяржпадтрымкі. Атрымліваецца, дзьве траціны арганізацый у сельскай гаспадарцы не прыносяць прыбытку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG