Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты краінаў ЭЗ возьмуць шэфства над беларускімі палітвязьнямі, у тым ліку Ігарам Лосікам


Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле прэзыдэнта швайцарскай сэкцыі Libereco Ларса Бюнгера, кампанія салідарнасьці мае на мэце вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Усе, хто хоча падтрымаць беларускіх палітвязьняў, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэгу #WeStandBYyou.

Як паведамляе «Вясна», у межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты эўрапейскіх парлямэнтаў заяўляюць пра гатоўнасьць стаць «хроснымі бацькамі» палітвязьняў у Беларусі і дамагацца іх вызваленьня.

«Вясна» цытуе прэсавага сакратара ва ўсходняй палітыцы фракцыі «Бюндніс 90/Зялёныя» ў Бундэстагу Нямеччыны Мануэля Сарацына, які апякуецца Ігарам Лосікам:

Мануэль Сарацын
Мануэль Сарацын


«Як дэпутат нямецкага Бундэстагу я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязьняў. Свабода прэсы і свабода думак не злачынствы. Свабода прэсы і свабода перакананьняў — гэта ўсеагульныя правы чалавека, якія павінны выконвацца ўсюды. Такім чынам, прымяненьне артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі ёсьць фарсам. Гэтыя палітычныя рэпрэсіі пагарджаюць дэмакратыяй і ня маюць нічога агульнага зь вяршэнствам закону.

Урад Нямеччыны і ЭЗ павінны тэрмінова разгледзець пытаньне аб узмацненьні жорсткасьці санкцый. Сотні затрыманьняў, рэпрэсіі супраць журналістаў і блогераў, арышты, ізаляцыя альбо запалохваньне апанэнтаў рэжыму не зьяўляюцца падставай для палітыкі збліжэньня, нават малых яе крокаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG