Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 балаў на ЦТ па беларускай мове сёлета набралі амаль удвая больш абітурыентаў, чым летась


Архіўнае ілюстрацыйнае фота

100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк. Вынікі тэставаньня ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінэтах на сайце інстытуту.

«У цэлым абітурыенты досыць пасьпяхова справіліся з тэстам. У гэтым годзе значна больш стабальнікаў — 78 чалавек, у мінулым годзе іх было 42», — сказаў Юры Міксюк.

За апошнія 5 гадоў гэта найлепшы вынік (0,45%).

Нулявы вынік на сёлетнім ЦТ па беларускай мове паказалі два чалавекі.

Цэнтралізаванае тэставаньне ў Беларусі пачалося 25 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Здаваць ЦТ па беларускай мове сёлета плянавалі 18,6 тысячы чалавек, на іспыт не прыйшлі крыху больш за 6% абітурыентаў. Наступнае ЦТ — па хіміі — пройдзе 8 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG