Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе затрымалі дарадцу кіраўніка «Роскосмоса»


Іван Сафронаў

Як паведамляе ТАСС, яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ.

Паводле рэсурсу meduza, 30-гадовы Іван Сафронаў быў дарадцам кіраўніка «Роскосмоса» Дзьмітрыя Рагозіна ў інфармацыйнай палітыцы, а да гэтага працаваў у газэтах «Коммерсантъ» і «Ведомости», дзе пісаў на тэмы абароннай прамысловасьці. У «Роскосмосе» пацьвердзілі, што яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

Сафронаў — сын загінулага ў 2007 годзе ваеннага аглядальніка газеты «Коммерсантъ» Івана Сафронава. У траўні 2019 Сафронаў-малодшы быў звольнены з «Коммерсанта» пасьля публікацыі артыкулу пра магчымую адстаўку старшыні Савету Фэдэрацыі Валянціны Мацьвіенкі. Звальненьне справакавала крызіс у рэдакцыі, увесь аддзел палітыкі звольніўся ўсьлед за ім.

У чэрвені 2019 году ТАСС паведаміў аб прыцягненьні выданьня «Коммерсантъ» да адміністрацыйнай адказнасьці за выдаваньне дзяржаўнай тайны альбо іншай таямніцы, якая ахоўваецца заканадаўствам. Выказвалася думка, што прычынай была публікацыя Івана Сафронава пра кантракт на пастаўку ў Эгіпет зьнішчальнікаў СУ-35, суаўтарам якой быў Сафронаў. Пасьля яе публікацыі дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо пагражаў Эгіпту санкцыямі ў выпадку набыцьця расейскіх самалётаў. Пазьней артыкул быў выдалены з сайту выданьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG