Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі чыноўнік прадаў чатыры зьнішчальнікі па 153 рублі


МіГ-31

У Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) былы чыноўнік Андрэй Сілякоў прадаў чатыры зьнішчальнікі па 153 рублі і дзевяць гадоў хаваўся ад сьледзтва.

У час знаходжаньня на пасадзе начальніка аддзелу нафтапрадуктаў Расрэзэрву, Андрэй Сілякоў выставіў на продаж пад выглядам жалеза, мэталёвых прутоў ды «мантажных вузлоў» чатыры баявыя зьнішчальнікі МіГ-31.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru, спасылаючыся на пракурора Генэральнай пракуратуры Расеі ў Прыволскай фэдэральнай акрузе Віктара Лаціна.

Сілякоў прадаў самалёты кампаніі блізкага знаёмага, а на наступны дзень яны былі перапрададзеныя заводу «Сокал». Паводле пракуратуры, страты дзяржавы ад дзеяньняў чыноўніка складаюць каля мільярда расейскіх рублёў ($14 млн).

Былы чыноўнік быў абвешчаны ў вышук, аднак затрымаць яго ўдалося толькі празь дзевяць гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG