Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram-супольнасьць Беларусі заклікала падтрымаць зьняволеных. Заяву падпісалі дзясяткі каналаў


Ілюстрацыйнае фота

Больш за 70 беларускіх Telegram-каналаў падпісалі супольную заяву аб палітычных рэпрэсіях супраць блогераў у Беларусі. На момант публікацыі заяву праглядзелі больш як 150 тысяч разоў.

У ліку падпісантаў заявы як буйных каналаў кшталту Nexta і «Беларусь головного мозга» (адміністратар другога Ігар Лосік цяпер арыштаваны), так і невялікія і вузкатэматычныя, кшталту «Сьцежкі Беларусі» або «Криминальная хроника 1920-х».

Адміністратары каналаў асуджаюць затрыманьні і перасьлед беларускіх блогераў з «надуманых нагодаў», абвінавачваюць беларускія ўлады ў парушэньні Канстытуцыі і стварэньні пагрозы базавым правам грамадзянаў.

Яны заклікаюць чытачоў падтрымаць зьняволеных грашыма, лістамі і пашырэньнем інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі. Таксама беларусаў заклікаюць падтрымліваць незалежныя каналы ў Telegram і Youtube, ствараць свае каналы і чаты, але пры тым сачыць за правіламі бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG