Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя Беларусі: «COVID адступае», асобныя лякарні вяртаюць звычайны рэжым працы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала 29 чэрвеня аб вяртаньні шэрагу лякарняў у звычайны рэжым працы. У афіцыйным Telegram-канале ведамства заявіла: «COVID адступае».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Лякарні вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы ва ўсіх абласьцях і ў сталіцы, але ў розны час і ў рознай колькасьці. Найбольш вядомых датаў у Берасьцейскай вобласьці.

«З улікам аналізу захворваньня інфэкцыяй, выкліканай COVID-19 (папраўдзе, COVID-19 — гэта інфэкцыйная хвароба, выкліканая вірусам SARS-CoV-2. — РС), у краіне праводзіцца паэтапнае вяртаньне да звычайнай працы арганізацыяў аховы здароўя, якія былі перапрафіляваныя для аказаньня мэддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфэкцыяй, — піша міністэрства. — Некаторыя ўстановы вобласьці ўжо вярнуліся да аказаньня мэдычнай дапамогі паводле профілю».

У афіцыйнай беларускай статыстыцы назіраецца паступовы спад колькасьці «актыўных выпадкаў» хваробы (на 29 чэрвеня такіх было афіцыйна прызнана 16 190) і зьмяншэньне тэмпаў выяўленьня COVID-19 на дзень (ужо не пад тысячу штодзень, а толькі тры-чатыры сотні новых выпадкаў).

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, яна зьдзіўляе знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

Але нават афіцыйная статыстыка ставіць Беларусь у эўрапейскі топ распаўсюду каранавірусу. На момант публікацыі Беларусь на 8-м месцы ў Эўропе ў агульнай колькасьці выпадкаў (больш у Расеі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі і Швэцыі), на 6-м у «актыўных выпадках» і ў штодзённым прыросьце новых выпадкаў, але толькі на 20-м у прызнаных сьмерцях ад каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG