Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрымаў позву ў ваенкамат і не прыйшоў — ня выпусьцяць за мяжу


Ілюстрацыйнаке фота

Вайсковыя камісарыяты могуць уносіць у базу невыязных тых, хто ня стаў на вайсковы ўлік або атрымаў позву і не прыйшоў у ваенкамат.

Указ № 243 зьмяніў крытэры, паводле якіх можна трапіць у базу невыязных.

У банк дадзеных невыязных будуць уключаць людзей,

  • за якімі ўсталявалі прэвэнтыўны нагляд,
  • хто не вяртае рознага кшталту запазычанасьці,
  • на каго падалі грамадзянскі пазоў у суд,
  • хто ня стаў на вайсковы ўлік або атрымаў позву і не прыйшоў у ваенкамат (прычым уносіць у базу іх змогуць ваенкаматы без патрэбы зьвяртацца ў суд)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG