Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статут ААН упершыню выдалі на беларускай мове


Прэзэнтацыя Статуту ААН на беларускай мове адбылася 26 чэрвеня ў Лошыцкай сядзібе ў Менску на імпрэзе з нагоды 75-годзьдзя падпісаньня Статуту, перадае БелТА.

Гэта першае ў сувэрэннай гісторыі Беларусі афіцыйнае выданьне на беларускай мове асноўнага дакумэнту ААН. Цяпер яно даступна для запампоўваньня па спасылцы, а пазьней будзе перададзена ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і цэнтральных бібліятэк краіны.

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей, выступаючы на падзеі, адзначыў, што выданьне Статуту ААН на беларускай мове будзе спрыяць забесьпячэньню пераемнасьці пакаленьняў і гістарычнай памяці пра ўклад Беларусі ва ўсталяваньне міжнароднага міру.

Да нядаўняга часу афіцыйнага перакладу статуту не было — на сайце ААН у Беларусі яшчэ 13 гадоў таму публікавалі пераклад, затым выдалілі яго і замянілі на расейскамоўную вэрсію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG