Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Берасьцейская Вясна»: блогер Пятрухін арыштаваны па крымінальнай справе, ня можам знайсьці блогера Кабанава


Аляксандар Кабанаў (зьлева) і Аляксей Пятрухін
Аляксандар Кабанаў (зьлева) і Аляксей Пятрухін

Аўтара каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі пад Пухавічамі 16 чэрвеня. Перад затрыманьнем міліцыянты паведамілі Пятрухіну, што забіраюць яго на «неадбытыя суткі», паплечнікі меркавалі, што за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу.

Сёньня стала вядома, што блогер ужо праходзіць па крымінальнай справе. «25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна арыштавалі па крымінальнай справе і з Кобрынскага ІЧУ даставілі ў Менск на Акрэсьціна», — паведамляе праваабарончы сайт «Берасьцейская вясна» і ўдакладняе, што справа тычыцца падзеяў у Горадні і блогера маюць праз тры дні перавесьці ў СІЗА.

Таксама праваабаронцы ня могуць знайсьці блогера Аляксандра Кабанава. Прэс-сакратару Сьвятланы Ціханоўскай блогеру Аляксандру Кабанаву 17 чэрвеня прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 15 сутак арышту, аднак ад 20 чэрвеня сябры ўжо ня могуць знайсьці яго ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасьця.

«Супрацоўнікі ізалятара патлумачылі, што вязьняў перавялі ў іншыя месцы праз дэзынфэкцыю... Кабанава шукалі ў Кобрыні, Бярозе, Драгічыне... Была інфармацыя, што ён на Акрэсьціна ў Менску. Але там сказалі, што няма. Ёсьць падставы меркаваць, што Аляксандар Кабанаў таксама арыштаваны і зараз знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Будзем высьвятляць», — піша праваабарончы сайт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG