Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень у Менску стаяць чэргі па ваду. ФОТА

Другі дзень у Менску людзі стаяць у чэргах па ваду, якую падвозяць у розныя раёны цыстэрнамі. Праблемы зь пітной вадой у Менску пачаліся раніцай 24 чэрвеня: жыхары раёнаў, дзе ў кранах цячэ вада зь Вілейска-Менскай воднай сыстэмы, адчулі непрыемны пах, скардзіліся на непрыемныя адчуваньні на скуры, калі такой вадой памыцца.

Цягам 24 і 25 чэрвеня піць ваду ў Маскоўскім і Фрунзэнскім раёнах спачатку забаранялі, пасьля дазвалялі. Днём 25 чэрвеня менчукі пачалі скардзіцца на непрыемны пах і незвычайны колер вады ня толькі ў тых раёнах, але і ў цэнтры гораду.

Менскія чыноўнікі падчас брыфінгу заявілі, што якасьць вады ўжо дапушчальная паводле арганалептычных, фізыка-хімічных і мікрабіялягічных паказьнікаў, параілі ўстрымацца ад піцьця вады ў пацярпелых раёнах і зьліваць няякасную ваду. Генэральная пракуратура распачала праверку здарэньня.


XS
SM
MD
LG