Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ня стане парад у Маскве апошнім для Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны? Аналіз


Аляксандар Лукашэнка на парадзе ў Маскве 24 чэрвеня

Ці ня стане парад апошнім для Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны? Ці захаваецца Рэспубліка Беларусь як сувэрэнная дзяржава або Ўладзімір Пуцін даможацца яе «глыбокай інтэграцыі?

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Палітычную сытуацыю ў Беларусі ў праграме Расейскай службы Радыё Свабода «Лицом к событию» абмяркоўваюць расейскі журналіст Дзьмітрый Навоша, каардынатар праекту «Эўрапейскі дыялёг» Анатоль Лябедзька, пісьменьнік Уладзімір Някляеў. Вядзе перадачу Міхаіл Сакалоў.

Сьцісла

Дзьмітрый Навоша:

  • Калі б у Беларусі былі нармальныя выбары, у 2 тур выйшлі б два чалавекі, якія цяпер сядзяць у СІЗА: Бабарыка і Ціханоўскі. Тое, што адбываецца цяпер — гэта адмена выбараў.
  • Лукашэнка робіць традыцыйныя перадвыбарчыя падарункі, але яны нашмат бяднейшыя, чым звычайна. Абвясьціў аб падвышэньні пэнсіяў на 6% — яны былі 212 даляраў, а пасьля падвышэньня будуць 200.
  • Калі б Расея спрабавала свайго агента ўкараніць у Беларусь, гэта быў бы чалавек у вышыванцы.
  • Лідэры за кратамі, а людзі ў рэгіёнах змаглі самаарганізавацца на пратэст — гэта надзвычайна.
  • У Беларусі ламаецца «сьпіраль маўчаньня»: пачынаюць гаварыць вельмі жорстка нават «прыкормленыя» — спартоўцы, акторы, музыкі.
  • Калі ў беларусаў нешта атрымаецца, то і Расею чакае нейкая лібэралізацыя.

Анатоль Лябедзька:

  • Лукашэнка зрабіў выбар паміж колькасьцю беспрацоўных і колькасьцю памерлых — галоўнае, каб было менш беспрацоўных. Таму сярод ягоных апанэнтаў у перадвыбарчай кампаніі яшчэ і каранавірус.
  • Упершыню мы ня бачым публічнай падтрымкі Крамлём Лукашэнкі. Фінансавая падтрымка прыпыненая альбо замарожаная.
  • У гэтай кампаніі зьяўляецца велізарная колькасьць новых сьпікераў пратэсту. У свой час шэф КДБ казаў: мы ведаем усіх па імёнах. Цяпер дзясяткі тысяч зь лідэрскім пасланьнем.

Уладзімер Някляеў:

  • Лукашэнка апасаецца сустрэчы з Пуціным, бо разумее, што Пуцін зь яго ня зьлезе, будзе ціснуць, каб здаў Беларусь пад Маскву.
  • Масква не спрабуе ўплываць на грамадзкую думку ў Беларусі ў падтрымку Лукашэнкі, але яна і не перашкаджае яму. У 2010 годзе за 10 дзён да галасаваньня Пуцін паклікаў Лукашэнку, той вярнуўся з крэдытамі і хада кампаніі памянялася.
  • Калі б усе кандыдаты зьняліся з выбараў і пакінулі Лукашэнку сам-насам з самім сабой — гэта быў бы вельмі магутны ўдар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG