Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат: «Усе надзеі, якія мы выказвалі напярэдадні выбараў у Беларусі, пад пытаньнем»


Сэсія Эўрапарлямэнту, травень 2020

Калі Лукашэнка ня вызваліць палітычных канкурэнтаў і не забясьпечыць правядзеньня дэмакратычных выбараў, Эўразьвяз можа ўвесьці супраць беларускага кіраўніцтва санкцыі.

Пра гэта ў гутарцы з Deutsche Welle заявіў эўрадэпутат Міхаэль Галер.

«Сытуацыя абвастрылася, відавочна, што рэжым знаходзіцца ў паніцы, усе надзеі, якія мы выказвалі, і ўсе чаканьні напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў апынуліся пад пытаньнем», — сказаў Галер.

Паводле дэпутата, зьняволеньне беларускім рэжымам Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Паўла Севярынца — гэта «сапраўдны сталінізм».

«Мы патрабуем, каб рэжым спыніў падобныя дзеяньні. Калі гэтага не адбудзецца, мы будзем вымушаныя абраць сродкі з арсэналу, які ў нас маецца для такіх выпадкаў. Пачнём з індывідуальных санкцый супраць адказных за тое, што адбываецца. Іх візы могуць адклікаць, магчыма, заблякаваць рахункі — цяпер гэта ўсё яшчэ няпэўнае, так далёка мы пакуль не зайшлі. Але калі зірнуць на санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, то можна зразумець, у якіх сферах магчымыя абмежаваньні», — адзначыў Галер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG