Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявілася прыватная ахоўная арганізацыя, супрацоўнікам якой дазволена ўжываць зброю


Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 227, згодна зь якім ТАА «ГардСэрвіс» дадзенае права аказваць ахоўныя паслугі. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пры гэтым кампаніі дазволена набываць ва ўласнасьць, захоўваць і перадаваць сваім работнікам службовую і цывільную зброю і боепрыпасы да яе для аказаньня ахоўных паслуг. Пра заключэньне і спыненьне дамоў на аказаньне ахоўных паслуг «ГардСэрвіс» абавязана інфармаваць Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе БелТА.

У дадатку да ўказу пералічаныя паслугі, якія можа аказваць кампанія. Гэта ахова аб’ектаў і маёмасьці, прыём сыгналаў трывогі сыстэм ахоўнай і трывожнай сыгналізацыі і рэагаваньне на гэтыя сыгналы, перавозка і ахова маёмасьці, суправаджэньне тавараў і транспартных сродкаў, праектаваньне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўваньне сродкаў і сыстэм аховы.

Супрацоўнікі ТАА «ГардСэрвіс» павінны зьяўляцца грамадзянамі Беларусі, праходзіць праверку ў органах унутраных спраў і дзяржаўнай бясьпекі.

ТАА «ГардСэрвіс» было зарэгістравана ў лістападзе 2019 году ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG