Лінкі ўнівэрсальнага доступу

56% не задаволеныя тым, як працуе дэмакратыя ў Беларусі, — апытаньне «Ўсходняга партнэрства»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праект Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» правёў у лютым–сакавіку апытаньне грамадзкай думкі ў Беларусі, Армэніі, Азэрбайджане, Грузіі, Малдове і Ўкраіне. Поўныя вынікі беларускага апытаньня апублікаваныя тут.

Апытаньне праводзілі яшчэ да крызісу, выкліканага эпідэміяй COVID-19, адзначае «Ўсходняе партнэрства». 1000 беларусаў з 30 гарадоў апыталі ў асабістых інтэрвію. Вынікі такія:

  • 4% сказалі, што ня маюць думак аб Эўразьвязе або ня чулі аб ім;
  • 46% нэўтральна ставяцца да Эўразьвязу (летась было на 7 адсоткаў больш «нэўтральных»), 38% ставяцца пазытыўна (28% «даволі добра»), 12% — нэгатыўна;
  • найвялікшай каштоўнасьцю беларусы называюць «мір, бясьпеку і стабільнасьць» (такіх 58% супраць 49%, якія назвалі правы чалавека, або 39%, якія назвалі індывідуальныя свабоды), і 46% зьвязваюць гэтую каштоўнасьць з Эўразьвязам;
  • давер да NATO вырас на 4 адсоткі — да 23% апытаных, але 47% апытаных яшчэ не давяраюць NATO;
  • 54% апытаных пазытыўна ставяцца да стасункаў Беларусі і Эўразьвязу, 41% ведае пра фінансавую падтрымку Беларусі Эўразьвязам, 52% лічаць гэтую падтрымку эфэктыўнай;
  • 52% перакананыя, што Расея больш за Эўразьвяз падтрымлівае Беларусь (на 8 адсоткаў менш, чым летась);
  • 74% давяраюць пагалоскам («word of mouth») — аповедам знаёмых, 57% — расейскамоўным СМІ Беларусі, 52% — тэлевізіі, 49% — інфармацыі з інтэрнэту, 15% — выданьням на замежных мовах;
  • ніколі не абапіраюцца на інфармацыю з тэлевізіі толькі 10% апытаных, на словы знаёмых — толькі 11%;
  • 69% і 60% адпаведна карыстаюцца інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі як крыніцай інфармацыі; 61% і 53% адпаведна заявілі, што чытаюць друкаваныя СМІ і слухаюць радыё;
  • пры частым карыстаньні «новыя мэдыя» абганяюць «традыцыйныя»: 52% супраць 34%;
  • 92% чытаюць і глядзяць нацыянальную прэсу на расейскай мове, 65% — замежную прэсу па-расейску; каля 65% карыстаюцца беларускамоўнай прэсай, але толькі 3% — карыстаюцца пастаянна, толькі 10% і 6% адпаведна карыстаюцца замежнымі або нацыянальнымі СМІ на іншых мовах;
  • 46% заявілі пра давер ураду (мінус 10 адсоткаў за год), 41% — парлямэнту (мінус 12), 39% — рэгіянальным і мясцовым уладам (мінус 8), 26% — палітычным партыям (мінус 6), а пра давер асобна прэзыдэнту не пыталі;
  • 56% не задаволеныя тым, як працуе дэмакратыя ў Беларусі (плюс 5); з добрага большасьць адзначае толькі гендэрную роўнасьць (65%); значна менш бачаць у Беларусі нізкую карупцыю (17%), роўнасьць і сацыяльную справядлівасьць (25%), свабоду мэдыя (32%), справядлівыя і вольныя выбары (19%);
  • 60% ня маюць аптымізму што да будучыні Беларусі, але 51% аптымістычныя наконт уласнай будучыні (47% — пэсымістычныя).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG