Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільныя шпіталі ў Індыі, усплёск у Кітаі. Кроніка пандэміі COVID-19


Сусьветная супольнасьць працягвае барацьбу з каранавірусам SARS-CoV-2 і яго наступствамі. Паводле міжнароднай групы Worldometer, вірус выяўлены ў больш як 7,8 млн чалавек. Ад наступстваў каранавірусу і выкліканай ім пнэўманіі COVID-19 памерлі звыш 432 тысяч чалавек, ачунялі больш за 4 млн.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Прапануем кароткі агляд міжнародных падзеяў, зьвязаных з пандэміяй, за апошнія суткі.

Казахстан

Міністар аховы здароўя Казахстану Ялжан Біртанаў шпіталізаваны з каранавірусам. «Нягледзячы на ўсе строгія санітарныя меры, якія я выконваў, рызыка ёсьць заўсёды», — напісаў міністар на сваёй старонцы ў Facebook.

Гішпанія

Гішпанія плянуе адкрыць мяжу для іншых краін Эўразьвязу 21 чэрвеня, піша газэта El Pais. Выключэньне будзе зробленае для Партугаліі, мяжа зь якой адкрыецца 1 ліпеня.

Індыя

У індыйскай сталіцы Нью-Дэлі 500 чыгуначных вагонаў будуць пераабсталяваныя пад мабільныя шпіталі для заражаных каранавірусам.

Нямеччына

У Нямеччыне аплікацыя для смартфонаў, якая папярэджвае пра магчымую небясьпеку заразіцца каранавірусам, будзе афіцыйна запушчаняа 16 чэрвеня. Праграма будзе фіксаваць перамяшчэньне ўладальнікаў смартфонаў і апавяшчаць іх аб кантакце з чалавекам, інфікаваным вірусам SARS-CoV-2.

За суткі 13 чэрвеня ў Нямеччыне выяўлена 247 новых заражэньняў SARS-CoV-2, вынікае з дадзеных Інстытуту імя Робэрта Коха (RKI). Агульная колькасьць зарэгістраваных ад пачатку эпідэміі заражэньняў павялічылася да 186 269 чалавек. Ад наступстваў хваробы COVID-19, выкліканай новым каранавірусам, памерлі 8787 пацыентаў (сутачны прырост 6). Ачунялі агулам каля 172 200 чалавек, зь іх каля 300 — за апошнія суткі.

Расея

За мінулыя суткі ў Расеі выяўлена 8 835 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі. За суткі памерлі 119 пацыентаў з каранавірусам, цалкам ачунялі 5 409 чалавек. Усяго ў Расеі зафіксавана 528 964 выпадкі заражэньня, зь іх 6 948 — са сьмяротным зыходам. Ачунялі 280 050 чалавек.

Украіна

Ва Украіне выяўлена 648 інфіцыраваных за суткі, 9 чалавек зь ліку раней захварэлых памерлі, 106 ачунялі. Агульная колькасьць інфікаваных склала 31 154 чалавек, 14 082 ачунялі, 889 памерлі.

ЗША

У ЗША за апошнія суткі 734 пацыента памерлі ад наступстваў каранавірусу, паведамляе Ўнівэрсытэт Гопкінза. Агульная колькасьць сьмяротных зыходаў у краіне паднялася да 115 300, колькасьць інфікаваных перавысіла 2,07 мільёна.

Францыя

У Францыі зьнялі забарону на правядзеньне масавых акцый, уведзеную ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу SARS-CoV-2.

Кітай

У мацерыковым Кітаі за суткі зарэгістравана максымальная ад красавіка колькасьць новых заражэньняў вірусам SARS-CoV-2. Ён выяўлены ў 57 чалавек. З 38 актыўных выпадкаў 36 зафіксаваныя ў Пэкіне. Таксама выяўлена 9 бессымптомных выпадкаў. Усяго з пачатку эпідэміі ад каранавірусу ў Кітаі памерлі 4634 чалавекі, пацьверджана 83 132 выпадкі заражэньня.

У матэрыяле скарыстаная інфармацыя Deutsche Welle.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG