Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзем спадзявацца, што другой хвалі ня будзе». Міністар здароўя Беларусі пра пандэмію COVID-19 


Уладзімер Каранік, міністар аховы здароўя Беларусі

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік выказаўся пра магчымасьць другой хвалі каранавірусу.

Чыноўнік спаслаўся на дырэктара Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя Ханса Клюге, які лічыць, што другая хваля непазбежная, пытаньне толькі ў тым, наколькі яна будзе цяжкай.

«Некаторыя экспэрты прыводзяць прыклад SARS, які выклікаў атыповую пнэўманію ў 2003 годзе і вельмі блізкі да COVID-19. Гэта таксама сямейства каранавірусаў. У чэрвені захворваньне стала зьніжацца, а ў ліпені зайшло ў эпідэмічны тупік. Не было ні другой, ні трэцяй хвалі.

Цяпер навуковая супольнасьць абмяркоўвае магчымасьць другой хвалі каранавірусу ўвосень бягучага году. Беларуская сыстэма ахова здароўя ў прынцыпе гатовая ды апэратыўнага рэагаваньня. Але трэба спадзявацца, што другой хвалі ня будзе», — цытуе міністра тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Аляксандар Лукашэнка упэўнены, што ў змаганьні з COVID-19 усе іншыя дзяржавы павінны былі ісьці тым шляхам, якім пайшла Беларусь.

«Калі другая хваля, то наш шлях — гэта абсалютна той шлях, якім павінны былі ісьці ўсе дзяржавы», — цытуе яго БелТА.

На 11 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны 51 816 выпадкаў COVID-19 (плюс 750 за суткі). За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 293 пацыенты, пяць зь іх за апошнія суткі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG